BE RU EN

Пасведчанне кіроўцы будуць выдаваць паводле новых правіл: каму могуць адмовіць

  • 5.09.2022, 23:20

Ужо з 22-га верасня пачне дзейнічаць шэраг змен.

«Урад» Беларусі ўнёс змены ў парадак выдачы пасведчанняў кіроўцы. Вызначаныя падставы для адмовы ў выдачы і абмене пасведчання кіроўцы, а таксама адпаведнага дакумента міжнароднага ўзору.

Гэта прадугледжаная пастановай саўміна № 555 ад 30 жніўня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Пры выдачы пасведчання кіроўцы прыём тэарэтычнага і практычнага экзаменаў будуць праводзіць упаўнаважаныя органы, у зоне абслугоўвання якіх знаходзіцца месца жыхарства або знаходжання экзаменуемага або аўташколы.

Абмяняць паведчанне, як і раней, можна ва ўпаўнаважаных органах незалежна ад месца рэгістрацыі чалавека.

Вайскоўцы, курсанты ўстаноў адукацыі вайсковага профілю, а таксама тыя, каго накіраваў на вучобу вайсковы камісарыят, і некаторыя катэгорыі навучэнцаў змогуць здаваць экзамены і атрымліваць пасведчанне кіроўцы ў ДАІ, у зоне абслугоўвання якога размяшчаецца вайсковая часць або ўстанова адукацыі.

Таксама ў дакуменце пазначана, што з'яўляецца падставай для адмовы ў выдачы і абмене пасведчання кіроўцы і міжнароднага пасведчання кіроўцы.

Напрыклад, можна не разлічваць на атрыманне такога дакумента, калі да гэтага ўжо пазбаўлялі права кіраваць транспартнымі сродкамі, калі падазеныя дакументы са скончаным тэрмінам дзеяння або дакументы, у якіх зроблены адзнакі алоўкам.

Пастанова набывае моц з 22 верасня 2022 года.

Апошнія навіны