BE RU EN

Ілля Шкурын стаў гульцом «Макабі» з Пэтах-Тыквы

  • 5.09.2022, 21:00

Беларускі футбаліст прыпыніў кантракт з расейскім клубам.

Беларускі форвард Ілля Шкурын стаў гульцом «Макабі» з Пэтах-Тыквы, піша pressball.by. Гэта каманда, якая ў трох матчах набрала дзевяць балаў, у лідарах у другім дывізіёне чэмпіянату Ізраіля.

Да гэтага Шкурын прыпыніў кантракт з ФК ЦСКА.

Адзначым, што пасля выбараў у Беларусі футбаліст выступіў супраць гвалту. Ён адмовіўся прыязджаць у нацыянальную каманду за рэжымам Лукашэнкі.

Апошнія навіны