BE RU EN

FT: Украінскія хакеры незвычайным спосабам выманілі ў акупантаў звесткі аб пазіцыях

  • 4.09.2022, 21:33

Дзякуючы звесткам УСУ змаглі атакаваць базу расейцаў пад Мелітопалем.

Украінскія хакеры з групы Hackyourmom выманілі інфармацыю аб пазіцыях расейскіх акупантаў з дапамогай фота прывабных дзяўчат.

Пра гэта піша Financial Times.

Праграмісты стварылі ў сацыяльных сетках фэйкавыя старонкі дзяўчат, з якіх знаёміліся з захопнікамі.

Жыхар Харкава Мікіта Кныш яшчэ ў пачатку вайны заснаваў новую хакерскую структуру з 30 чалавек для барацьбы з расейскімі акупантамі.

Са слоў хакера, яны змаглі ўсталяваць размяшчэнне базы расейскіх акупантаў пад Мелітопалем. Пад выглядам дзяўчат праграмістам удалося выбавіць у расейцаў фатаграфіі з базы. Гэта дапамагло ўстанавіць яе месцазнаходжанне.

Атрыманую інфармацыю яны перадалі УСУ. Пасля гэтага на базе акупантаў адбыўся «выбух».

Апошнія навіны