BE RU EN

Беларускі гандбаліст Кулеш дэбютаваў у Бундэслізе

  • 4.09.2022, 20:02

Яго «Гановер» здабыў перамогу над «Лейпцыгам» - 25:22.

Левы паўсярэдні нацыянальнай каманды Беларусі Уладзіслаў Кулеш правёў першую сустрэчу ў нямецкім чэмпіянаце. 1 верасня яго «Гановер» здабыў перамогу над «Лейпцыгам» - 25:22, паведамляе «Трибуна».

Беларус не рэалізаваў аніводнай з пяці кідковых спроб і здзейсніў дзве дзейсныя перадачы.

Адзначым, што лепшым бамбардзірам сустрэчы стаў былы гулец «Мяшкоў Брэст», цяпер паўсярэдні «Лейпцыга» Шымэ Івіч (9 мячоў).

Апошнія навіны