BE RU EN

Ізраіль адклікае сваіх жаўнераў, якія маюць расейскі пашпарт і знаходзяцца ў РФ

  • 30.09.2022, 21:04

Прэм'ер Ізраіля папрасіў авіякампанію El Al павялічыць колькасць рэйсаў з Расеі.

Ізраіль адклікае сваіх жаўнераў з расейскімі пашпартамі. Пра гэта заявіў 30 верасня рэдактар Walla Гай Элстэр у Twitter, спасылаючыся на ізраільскага службоўца.

«Ізраільскі службовец кажа, што войска загадвае ўсім жаўнерам з расейскімі пашпартамі, якія знаходзяцца ў Расеі, неадкладна вярнуцца ў Ізраіль», - заявіў ён.

21 верасня прэм'ер-міністр Ізраіля Яір Лапід папрасіў авіякампанію El Al павялічыць колькасць рэйсаў з Расеі пасля абвяшчэння частковай мабілізацыі ў РФ. Таксама ён даручыў ураду прымаць больш імігрантаў, зрабіўшы захады для выдачы віз і размяшчэння па прылёце.

Апошнія навіны