BE RU EN

Экс-кіраўніка лукашэнкаўскага пула Семчанку не выпусцілі пасля арышту

  • 30.09.2022, 20:40

Будзе новы суд.

Экс-кіраўніка лукашэнкаўскага пула Змітра Семчанку не выпусцілі пасля арышту, расказалі zerkalo.io блізкія журналіста. У панядзелак над ім будзе новы суд.

- Ён не выйшаў, і зноў на Акрэсціна. У панядзелак будзе новы суд. У якой справе - невядома, - расказалі нам блізкія Дзмітрыя.

Нагадаем, экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула журналістаў на канале ОНТ Дзмітрыя Семчанку і ягоную жонку Юлію затрымалі 15 верасня ў адміністрацыйнай справе. Юлія атрымала штраф і яе адпусцілі, Змітру прысудзілі 15 дзён арышту.

Учора, 29 верасня, у кантору кампаніі "Белагра" прыйшлі карнікі, сяго-таго з супрацоўнікаў затрымалі. Як напісалі праўладныя тэлеграм-каналы, візіт і арышты звязаныя з "падтрымкай кіраўніцтвам і супрацоўнікамі пратэсту ў 2020 годзе". Напэўна, цікавасць да "Белагра" звязаная і з журналістам Дзмітрыем Семчанкам, які працаваў у гэтай арганізацыі.

Зміцер Семчанка сышоў з тэлеканала ОНТ пасля жорсткіх разгонаў акцый у жніўні 2020 года. 10 верасня таго ж году да яго прыйшла міліцыя. На наступны дзень журналіста асудзілі: прызналі вінаватым у тым, што Зміцер быў на пратэставым маршы 16 жніўня, яшчэ падчас працы на дзяржаўным канале. За гэта суд прызначыў яму 15 дзён арышту. Пасля звальнення з дзяржаўнага канала Семчанка працаваў у PR-сферы.

Апошнія навіны