BE RU EN

У Менску ва ўсіх дзіцячых садах усталююць відэакамеры

  • 30.09.2022, 19:08

Дзіцячыя сады падключаць да рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

Ва ўсіх дзіцячых садах Менска ўсталююць відэакамеры назірання. Пра падключэнне сталічных дзіцячых садоў да рэспубліканскай сістэмы маніторынгу і грамадскай бяспекі ў Менгарвыканкаме паведамілі ў праграме "Гаворыць і паказвае Менск" на "Радыё-Менск", піша агенцтва "Менск-Навіны".

Так, паводле словаў першай намесніцы старшыні камітэта адукацыі Менгарвыканкама Людмілы Барысенкі, яшчэ ў 2021-м установе агульнай сярэдняй адукацыі Менска заключылі дамовы з Дэпартаментам аховы МУС. Міліцыянеры мінімум 12 гадзінаў вартуюць у менскіх школах і гімназіях. Гэта значыць, у Менску сур'ёзная ўвага аддаецца арганізацыі бяспекі навучэнцаў. Таксама ў школах устаноўленыя і відэакамеры высокай разрознасці, інтэграваныя ў рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі.

– Сёлета такая ж праца пачатая і ў дзіцячых садах, – падкрэсліла прадстаўніца Менгарвыканкама.

Таксама яна заўважыла, што ў школах устаноўленыя турнікеты, а ў дзіцячых садах ставяць часцей за ўсё дамафонныя сістэмы. Наведвальнікі потым праходзяць пашпартны кантроль, а ў бацькоў і педагогаў ёсць карткі для праходу ў будынкі ўстановаў адукацыі.

– Правілы прапускнога рэжыму ва ўстановах адукацыі замацаваныя ва ўсіх нашых нарматыўных актах, – вынікавала Барысенка.

Апошнія навіны