BE RU EN

Джонсан: Уладзімір Пуцін, ваш выступ – гэта падман і ганьба

  • 30.09.2022, 18:24

Экс-прэм'ер Брытаніі заявіў, што свет стаіць на баку народа Украіны.

Экс-прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявіў, што свет ніколі не прызнае фіктыўныя рэферэндумы, якія РФ правяла на тэрыторыі Расеі. Такую думку ён 30 верасня апублікаваў у Twitter.

«[Прэзідэнт РФ] Уладзімір Пуцін, ваш выступ – гэта падман і ганьба. Свет ніколі не павінен мірыцца з вашымі фіктыўнымі рэферэндумамі ці вашай жорсткай і незаконнай спробай каланізаваць Украіну. Мы стаім на баку народа Украіны і будзем падтрымліваць яго, не здрыгануўшыся, пакуль яго краіна не стане адзінай і свабоднай», – напісаў ён.

Сёння Пуцін падпісаў «дамовы» аб «уваходжанні» ў склад Расейскай Федэрацыі часова акупаваных тэрыторый Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей, якія перад гэтым Расея, насуперак міжнароднаму праву, прызнала «незалежнымі дзяржавамі».

Апошнія навіны