BE RU EN

Мінфін ЗША: Мы не будзем стаяць у баку, пакуль Пуцін падманам спрабуе анэксаваць часткі Украіны

  • 30.09.2022, 17:46

ЗША ўвялі санкцыі супраць Расеі за анэксію ўкраінскіх тэрыторый.

Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі санкцыі супраць Расеі за анэксію ўкраінскіх тэрыторый. У спісы ўвайшлі прадстаўнікі бізнэсу, расейскія вайскоўцы і палітыкі. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Мінфін ЗША.

Паведамляецца, што пад санкцыі трапілі 14 прадстаўнікоў вайсковага-прамысловага комплексу Расеі, у тым ліку міжнародныя пастаўшчыкі, 3 ключавыя лідары фінансавай інфраструктуры, сваякі некаторых чыноўнікаў і 278 чальцоў расейскага заканадаўчага органа.

- Мы не будзем стаяць у баку, пакуль Пуцін падманам спрабуе анэксаваць часткі Украіны. Мінфін і ўрад ЗША робяць сёння радыкальныя дзеянні, каб яшчэ больш аслабіць Расею, вайсковы прамысловы комплекс, які ўжо дэградаваў, і падарваць яе здольнасць весці незаконную вайну, - заявіла міністарка фінансаў Амерыкі Джанэт Елен.

Акрамя таго, у санкцыйныя спісы дадалі 57 арганізацый за парушэнне правілаў экспартнага кантролю ЗША. Уводзяцца абмежаванні супраць чальцоў сям'і мэра Масквы Сяргея Сабяніна і ўводзіць візавыя санкцыі супраць грамадзяніна Расеі Очур-Суге Мангуша за катаванні ўкраінскага палоннага.

Дзярждэп таксама ўводзіць візавыя абмежаванні ў дачыненні да яшчэ 910 чалавек, у іх ліку расейскія вайскоўцы, беларускія вайсковыя чыноўнікі і калабаранты, якія дзейнічаюць на акупаваных тэрыторыях Украіны.

За парушэнне правілаў экспартнага кантролю пад санкцыі трапіла амерыкана-расейская кампанія «Радыёаўтаматыка» і яе кіраўніцтва ў асобе Уладзіміра Іванова, Сяргея Бызава і Дзмітрыя Галіна. Кампанія спецыялізуецца на закупках для абароннай прамысловасці.

Апошнія навіны