BE RU EN

Зяленскі правёў тэрміновае пасяджэнне РНБА: якія пытанні на ім абмяркоўвалі

  • 30.09.2022, 17:32

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі шляхі супрацьдзеяння спробам РФ анэксаваць украінскія тэрыторыі.

Пад старшынствам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прайшло пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. У Офісе ўкраінскага прэзідэнта паведамілі, якія пытанні разгледзелі сябры РНБА.

Так, там заявілі, што на пасяджэнні гаворка ішла пра чарговыя спробы анэксіі тэрыторыі Украіны і эскалацыі ўзброенай агрэсіі з боку Расейскай Федэрацыі.

Была заслуханая інфармацыя старшыні Службы замежнай выведкі Аляксандра Літвіненкі, в.а. кіраўніка СБУ Васіля Малюка і начальніка Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Кірыла Буданава. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі шляхі супрацьдзеяння спробам краіны-агрэсара анэксаваць украінскія тэрыторыі, адзначылі ў АП.

Кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Павел Кірыленка, старшыня Луганскай АВ Сяргей Гайдай, кіраўнік Херсонскай АВ Яраслаў Янушэвіч і пастаянны прадстаўнік прэзідэнта ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым Таміла Ташава праінфармавалі ўдзельнікаў пасяджэння аб так званым галасаванні, якое праводзіла Расея на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. Адзначалася, што падчас фэйкавых «рэферэндумаў» адбываліся шматлікія парушэнні і маніпуляцыі са спісамі выбарцаў.

Нагадаем, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў пятніцу, 30 верасня, таксама правёў чарговае пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага гетмана, падчас якога гаворка ішла аб актуальнай сітуацыі на фронце.

Апошнія навіны