BE RU EN

На беларуска-расейскай мяжы ўтварыўся затор даўжынёй на паўкіламетра

  • 30.09.2022, 16:12

З расейскага боку граніцы ўстаноўлены ваенныя пасты.

На беларуска-расейскай мяжы па трасе Гомель-Бранск утварыўся затор даўжынёй паўкіламетра.

З расейскага боку мяжы на трасе ўсталяваныя вайсковыя пасты, дзе правяраюць тых, хто выязджае на прадмет наяўнасці ў спісах мабілізаваных, паведамляе «Флагшток».

Кіроўцы паведамляюць выданню, што расейскія вайскоўцы спыняюць усе аўто, правяраюць пашпарты і просяць адкрыць багажнік. Пашпартныя звесткі правяраюць ва ўсіх незалежна ад полу і ўзросту і звяраюць звесткі са спісамі, якія ёсць у вайскоўцаў. Далей прапускаюць толькі тых, чые прозвішчы адсутнічаюць у спісах.

Апошнія навіны