BE RU EN

УСУ заканчваюць атачэнне расейцаў на Ліманскім кірунку

  • 30.09.2022, 16:06

Украінскія байцы падолелі акупантаў.

На Ліманскім кірунку зараз ідзе аперацыя УСУ для ўзяцця ў аблогу расейскай групоўкі. Пра гэта распавёў спікер Усходняй групоўкі войскаў Украіны Сяргей Чараваты.

З ягоных слоў, гэта аперацыя ўжо на этапе заканчэння.

- Пад агнявым кантролем Узброеных сіл Украіны фактычна ўсе падыходы, лагістычныя шляхі супраціўніка па якіх ён дастаўляў боепрыпасы і жывую сілу, - заявіў Чараваты.

Прадстаўнік Усходняй групоўкі адзначыў, што на гэтым кірунку варожае войска дастаткова моцна ўмацаванае.

- Калі яго пад Харкавам «зламалі» і ён пабег, то каля лімана супраціўнік больш умацаваны і падраздзяленні былі дастаткова падрыхтаваны, матываваныя. Таму гэта заняло час, але наш Генеральны Штаб і штаб на месцах перамог іх тактычна: планаванне і ажыццяўленне аперацыі, вялі вайскоўцы высокага ўзроўню дасведчанасці, падрыхтоўкі, - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны