BE RU EN

Расейцам пачалі ўручаць позвы на мяжы з Казахстанам

  • 30.09.2022, 15:51

У Астраханскай вобласці разгарнулі пункт мабілізацыі.

Прадстаўнікі Расеі ўстанавілі пункт мабілізацыі ў Астраханскай вобласці на мяжы з Казахстанам. Там пачалі ўручаць позвы мужчынам, якія планавалі ўцячы ў суседнюю дзяржаву. Пра гэта паведаміў кіраўнік Краснаярскага раёна Руслан Бісенаў.

Ён удакладніў, што наборны пункт быў разгорнуты каля КПП "Каравузек".

- Супрацоўнікі вайсковага камісарыяту ў Краснаярскім і Валадарскім раёнах ужо пачалі ўручаць позвы грамадзянам, якія падлягаюць набору, - гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што расейцаў РФ, якія атрымалі позвы, ужо не выпускае ў Казахстан.

Апошнія навіны