BE RU EN

Навошта на беларускіх прадпрыемствах збіраюць звесткі пра колькасць мужчын?

  • 30.09.2022, 15:40

На многіх прадпрыемствах у беларусаў правяраюць рэгістрацыю і фактычнае месца жыхарства.

Навошта на беларускіх прадпрыемствах збіраюць звесткі пра колькасць мужчын? Беларусы мяркуюць, што гэтыя «мерапрыемствы» праводзяцца для будучай мабілізацыі, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Такія выпадкі адбыліся ў Бабруйску і Менску. У паперах, якія атрымліваюць у Бабруйску, загадана прыйсці ў ваенкамат для «ўручэння мабілізацыйнага прадпісання». На многіх прадпрыемствах у мужчын правяраюць прапіску і фактычнае месца жыхарства, нумары мабільных і хатніх тэлефонаў.

А вы сутыкаліся з такім?

Апошнія навіны