BE RU EN

Пуцін аб'явіў анэксію акупаваных тэрыторый Украіны

  • 30.09.2022, 15:32

Свет папярэдзіў Расею.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў анэксію акупаваных тэрыторый Украіны. Ён падпісаў дамову аб так званым «уступленні ў склад Расеі новых тэрыторый», гаворка ідзе аб Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцях.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Расія анэксуе чатыры рэгіёны Украіны

Аб анэксіі ўкраінскіх тэрыторый Пуцін абвясціў адразу ва ўступным слове.

«Сёння мы падпісваем дамовы аб прыняцці ў склад Расеі «Данецкай народнай рэспублікі», «Луганскай народнай рэспублікі», Запарожскай вобласці і Херсонскай вобласці», - заявіў ён.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што Федэральны сход падтрымае стварэнне «чатырох новых суб'ектаў Расейскай Федэрацыі».

Што вядома пра выступ Пуціна

Паказальная публічная анэксія сёння ў Крамлі прызначаная на 15:00. Цырымонія пачалася ў Георгіеўскай зале на 15:00 паводле Менску.

На мерапрыемстве прысутнічаюць і прадстаўнікі акупацыйных уладаў акупаваных тэрыторый, якія Крэмль надумаў анэксаваць, а таксама дэпутаты Дзярждумы і іншыя госці.

Вядома, што на Краснай плошчы Масквы ўжо змантажавалі сцэну для мітынгу з надпісам «Данецк, Луганск, Херсон, Запарожжа – Расея».

Прапагандысцкія лозунгі вывесілі, магчыма, для «аб'ёмнага выступу Пуціна», пра які раней і казаў ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.

Свет папярэджваў Расею

Дадамо, акрамя Украіны, краіны Захаду, так і шэраг іншых краін свету, заявілі аб непрызнанні псеўдарэферэндумаў, зладжаных РФ у чатырох абласцях Украіны на акупаваных расейскімі войскамі тэрыторыях.

ЗША і іх супольнікі ўжо абвясцілі аб новых санкцыях супраць Расеі.

Апошнія навіны