BE RU EN

У Быхаўскім раёне абрынулася кацельня

  • 30.09.2022, 15:18

Пад заваламі загінуў машыніст.

У вёсцы Нераджа Быхаўскага раёна абрынуўся будынак кацельні. Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў чалавека, аднак ён быў ужо мёртвы, паведамілі ў Магілёўскай абласной управе МНС.

У пятніцу 30 верасня а 10.42 ратавальнікі атрымалі паведамленне аб абрынанні кацельні ў вёсцы Нераджа Быхаўскага раёна. Як высветлілася, абрынуліся дах і частка сцяны будынка. Са слоў відавочцаў, усярэдзіне знаходзіцца чалавек.

Кацельня дзейная, яе ўласнік - Быхаўскі жылкамгас.

Работнікі МНС знайшлі і дасталі з-пад завалаў чалавека — 50-гадовага машыніста кацельні, аднак медыкі канстатавалі ягоную смерць.

Прычына абрынання ўстанаўліваецца.

Апошнія навіны