BE RU EN

Беларус на расейскім BMW X5 спрабаваў выехаць з Польшчы

  • 30.09.2022, 14:30

Дакументы на аўто былі фальшывымі.

З5-гадовы беларус спрабаваў перасекчы мяжу на аўтамабіль класа «люкс» з расейскімі нумарамі. Яго западозрылі ў крадзяжы, паведамляе Памежная варта Польшчы.

Беларус ехаў на BMW X5 з расейскімі нумарамі. Пры праверцы ён паказаў два дакументы - расейскую рэгістрацыйную картку і страхоўку. Абодва былі фальшывымі: расейская картка моцна адрознівалася ад дзейнай, а ў страхоўцы быў зменены тэрмін дзеяння.

Акрамя таго, польскія памежнікі звярнулі ўвагу і на замок аўто, у зоне дзвярэй кіроўцы яны заўважылі сляды ўзлому.

Праз падазрэнні ў крадзяжы беларуса затрымалі, а транспартны сродак канфіскавалі. Цяпер справай займаецца паліцыя Гродэка.

Апошнія навіны