Шакавальная гісторыя: пасля ўдару РФ па Запарожжы 3-гадовы хлопчык бегаў сярод трупаў і плакаў
- 30.09.2022, 14:10
Дзіця шукала загінулых бацькоў.
Ранішні ракетны ўдар Расеі 30 верасня па калоне мірных жыхароў у Запарожжы асіраціў трохгадовае дзіця. Хлопчык гучна плакаў і бегаў па разбамбаванай трасе ў пошуках мамы і таты, якія загінулі на месцы.
Пра гэта паведамілі аўтары Telegram-канала "РІА Мелітопаль", спасылаючыся на аповяд відавочцы. Сведка жудасных падзей дагэтуль шакаваны гэтым відовішчам.
«Гэта проста жах. Я бачыў, як сярод згарэлых аўто і трупаў бегае трохгадовы хлопчык і шукае сваіх бацькоў. А яны загінулі. І мама, і тата загінулі…» – распавёў ён.
Яшчэ адзін хлопчык пяці гадоў, якога расейскія акупанты прыйшлі «дэмілітарызаваць», атрымаў цяжкія траўмы ад іх атакі. Зараз дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі, лекары спрабуюць выратаваць яго жыццё.
«Сярод пацярпелых ёсць жыхары Мелітопаля, якія стаялі ў калоне на выезд з раніцы на акупаваную тэрыторыю. На 11:32 ужо загінулі 24 чалавекі і 36 параненыя», - рэзюмавалі аўтары, спасылаючыся на афіцыйныя звесткі ДСНС.
Нагадаем, што чатыры ракетныя ўдары раніцай 30 верасня прыпалі па раёне аўтарынка, а таксама па пункце засяроджвання аўтатранспарту і грамадзян для выезду/уезду на/з часова акупаванай тэрыторыі Украіны.