BE RU EN

Відэафакт: Расейскія войскі бягуць з-пад Лімана

  • 30.09.2022, 11:37

Акупанты спрабуюць уцячы хмызнякамі і лясамі, кідаючы тэхніку.

Украінскія абаронцы ўзялі ў аблогу расейцаў пад Ліманам Данецкай вобласці. Разумеючы блізкі канец, УС РФ пачалі бегчы з пазіцый.

Відэа, як бягуць расейцы, выклалі ў Сеціве ўкраінскія абаронцы, паведамляе ТСН.

На кадрах бачна, як расейскія войскі памчалі з пазіцый і ўцякаюць хмызнякамі і лясамі ў бок акупіраванай тэрыторыі Данбаса. Яны бягуць «з голымі рукамі», кінуўшы тэхніку.

«Другое войска свету» бяжыць. Спрабуюць прарвацца з катла. Вялікая тактычная перагрупоўка пачалася», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны