BE RU EN

Байцы УСУ ліквідавалі расейскага леванацыяналіста «Вольгу»

  • 30.09.2022, 10:33

Акупант ваяваў супраць украінцаў з 2014 года.

Украінскія вайскоўцы ліквідавалі расейскага акупанта «Вольгу», які ваяваў супраць украінцаў з 2014 года. Пра гэта распавёў блогер-расследавальнік Іраклі Камахідзэ.

50-гадовага Ягора Гаршкова ліквідавалі 28 верасня пад Херсонам. Раней ён забіваў людзей у Абхазіі, Прыднястроўі, а таксама ў Косаве на баку сербаў.

«Вольга» быў адным з кіраўнікоў леванацыяналістычнага грамадскага руху.

«У базе звестак «Міратворца» і ў іншых крыніцах адзначана наступнае. Гаршкоў Ягор Іванавіч - д/р 13.08.1972. Месца нараджэння: г. Котлас, Архангельская вобласць, РФ. Баявік НВФ у камандаванні т.зв. асобнага батальёна спецыяльнага прызначэння АБ СпН «Хан» (уч 08808) 1 АК ПУА УС РФ. Першы намеснік камандзіра батальёна, да таго часу званне «капітан», пазыўны «Вольга». Таксама ідэолаг і адзін з кіраўнікоў расейскага леванацыяналістычнага грамадскага руху «Суть времени», - напісаў Іраклі Камахідзэ.

Апошнія навіны