BE RU EN

УСУ адным ударам знішчылі ў Луганскай вобласці казарму разам з дзясяткамі вайскоўцаў РФ

  • 30.09.2022, 10:06

У медыцынскія ўстановы Старабельску шпіталізаваныя больш за 200 акупантаў.

У Новаайдарскім раёне Луганскай вобласці ў выніку ўдару па раёне засяроджвання праціўніка знішчаныя больш за пяцьдзесят вайсковых Расеі, паведаміў кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Як напісаў ён у Telegram, пры гэтым было знішчана сямнаццаць адзінак тэхнікі акупантаў РФ.

«У казарме пад Новаайдарам загінулі больш за 50 вайскоўцаў РФ, лякарні Старабельску перапоўненыя параненымі», - удакладніў ён.

Паводле інфармацыі кіраўніка Луганскай АВА, за апошнія дні ў медыцынскія ўстановы Старабельска шпіталізаваныя больш за 200 акупантаў.

«Не менш напружаная для ворага сітуацыя і ў іншых лякарнях, набліжаных да лініі судакранання», - дадаў Гайдай.

Апошнія навіны