BE RU EN

УСУ зноў ударылі па Антонаўскім чыгуначным мосце

  • 3.09.2022, 21:09

Каля моста бачная задымленасць.

Па Антонаўскім чыгуначным мосце на Херсоншчыне зноў нанеслі ўдар. Пра гэта паведамляе unian.net са спасылкай на Стратэгічнае камандаванне Узброеных сіл Украіны.

- Антонаўскі чыгуначны мост. Хтосьці паліць цыгары, - гаворыцца ў паведамленні.

У Страткаме апублікавалі відэа, на якім бачная задымленасць, якая, напэўна, узнікла ў выніку ўдару.

Раней у сеціве з'явілася інфармацыя пра чарговыя выбухі ў акупаваным Херсоне. Было сама меней 8 выбухаў. Паводле відавочцаў, знішчаны гатэль-саўна "Закінуты свет". Тамака базаваліся расейцы.

Акупанты маўчаць аб знішчэнні сваёй базы. Пацвярджэнне Украіны з'явілася першым.

Апошнія навіны