BE RU EN

Жонцы пастара царквы «Новы запавет» прысудзілі 2 гады «хіміі»

  • 29.09.2022, 21:20

Яна была затрымана 5 ліпеня 2022 года.

Лідзіі Гармаш, служцы і жонцы аднаго з пастараў евангельскай царквы "Новы запавет" прысудзілі 2 гады "хіміі", паведамляе «Хрысціянская візія».

Судовае пасяджэнне паводле яе справы адбылося сёння. З улікам адбытага тэрміна ў СІЗА ёй застаецца 1,5 гады "хіміі".

Яна была затрымана 5 ліпеня 2022 года разам са сваім мужам пастарам Піліпам Івановым. Піліпа пасля затрымання выпусцілі, а Лідзія была ўзятая пад варту паводле крымінальнай справы за падзеі 2020 года і ўтрымлівалася ў менскім СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.

Апошнія навіны