BE RU EN

Зяленскі звярнуўся да карэнных народаў Расеі

  • 29.09.2022, 21:13

Прэзідэнт Украіны заклікаў іх змагацца супраць мабілізацыі.

Ва Украіне звярнуліся да народаў Каўказа, Сібіры і іншых карэнных народаў Расеі з заклікам змагацца супраць мабілізацыі ў РФ.

Аб гэтым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у звароце.

«Дагестанцы не павінны гінуць у подлай і ганебнай вайне Расеі. Чачэнцы, інгушы, асеціны, чаркесы і кожны іншы народ, які апынуўся пад расейскім сцягам. Усяго амаль 200 народаў. Вы ведаеце, хто адпраўляе вас усіх ваяваць ва Украіну. Той, хто адпраўляе, хоча зрабіць вас «грузам 200», - заявіў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі заклікаў карэнныя народы РФ змагацца, каб не загінуць у вайне супраць Украіны.

«Абараняйце сваю свабоду зараз на вуліцах і плошчах, каб не давялося потым ваяваць у гарах і лясах проста за сваё права жыць, калі расейская ўлада пачне і наступныя хвалі мабілізацыі. Змагайцеся! І перамагайце!», - дадаў прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны