BE RU EN

Кампанія вакцынацыі супраць грыпу стартуе ў Беларусі 1 кастрычніка

  • 29.09.2022, 19:17

Якія вакцыны прапануюць беларусам.

У Беларусі з 1 кастрычніка пачнецца масавая вакцынацыя супраць грыпу, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Для вакцынацыі спажыўцам прапануюць расейскі «Грыпол плюс» (бясплатна) і выраблены ў Францыі чатырохвалентны «ВаксігрыпТэтра» (за кошт пазабюджэтных сродкаў).

У першую чаргу засцярога ад грыпу неабходная катэгорыям грамадзян з груп высокай рызыкі, падкрэслілі ў службе. Да груп высокай рызыкі захворвання на грып адносяць дзяцей ва ўзросце ад 6 месяцаў, дарослых з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі. Таксама ў групе рызыкі - людзі ва ўзросце 65 гадоў і старэйшыя, цяжарныя жанчыны. Прышчэпкі неабходныя для медработнікаў, настаўнікаў, работнікаў гандлю і грамадскага харчавання і іншых.

Вакцынацыя супраць грыпу ў 2022 годзе будзе праходзіць на фоне пандэміі, якая працягваецца, і правядзення вакцынацыі супраць COVID-19.

Апошнія навіны