BE RU EN

Памёр актор Францішак Печка, які сыграў у серыяле «Чатыры танкісты і сабака»

  • 29.09.2022, 19:11

Польскі актор тэатра і кіно памёр ва ўзросце 94 гадоў.

Польскі актор тэатра і кіно Францішак Печка памёр ва ўзросце 94 гадоў 23 верасня. Пра гэта паведамляе міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Печка скончыў вышэйшую дзяржаўную тэатральную вучэльню ў Варшаве ў 1954 годзе. У гэтым жа годзе ён дэбютаваў у кіно ў фільме «Пакаленне» Анджэя Вайды.

Беларускаму гледачу актор стаў вядомы пасля здымак у савецка-польскім фільме «Легенда» і ў эпапеі Юрыя Азёрава «Вызваленне». Самай вядомай працай Печкі стала роля танкіста Густліка ў серыяле «Чатыры танкісты і сабака».

Агульная творчая біяграфія актора налічвае больш за 40 работ у кіно. У 2022 годзе ён абвясціў аб заканчэнні кар'еры.

Апошнія навіны