BE RU EN

Пуцін даручыў закрыць межы для грузавікоў з Еўропы

  • 29.09.2022, 18:42

Межы закрыюць ужо сёння.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даў ураду права ўвесці забарону на ўезд у Расею для грузавых аўтамабіляў з Еўразвязу і іншых «недружалюбных» краін, якія ўжо закрылі межы для расейскіх грузавікоў. Апублікаваны на партале прававой інфармацыі дакумент набывае моц з 29 верасня.

Пакуль акрамя Еўразвязу, які ўвёў абмежаванні супраць расейскіх і беларускіх грузавікоў у красавіку, у пераліку такіх краін знаходзіцца Нарвегія. Яна далучылася да гэтых санкцый у траўні. Вознікі з Расеі і Беларусі не могуць правозіць грузы па Еўропе нават транзітам. Абмежаванні не распаўсюджваюцца на перавозкі фармацэўтычнай, медыцынскай, харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, уключаючы пшаніцу, а таксама дастаўку энэрганосьбітаў, каляровых металаў і ўгнаенняў і аўтадарожныя злучэнні для гуманітарных мэт. Фуры без грузу таксама могуць перасякаць мяжу.

Пра тое, што Расея адкажа люстранымі захадамі, стала вядома ў ліпені - пра іх прасіла Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных вознікаў (АСМАП). На нарадзе ў віцэ-прэм'ера Андрэя Белавусава было даручана да 1 жніўня распрацаваць захады ў адказ, аналагічныя тым, што дзейнічаюць у Беларусі. Там пакінулі вольнай прымежную зону для выканання перачэпкі або перагрузкі.

Мяркуецца, што дзякуючы люстраным захадам расейскія вознікі зноў атрымаюць магчымасць працаваць на накірунку «Еўропа-Расея», адзначае Trans.ru: цяпер тут манапалістамі застаюцца вознікі з ЕЗ. Негатыўным пабочным эфектам можа стаць рост тарыфаў праз неабходнасць перачэпкі ці перагрузкі тавараў на мяжы.

Апошнія навіны