BE RU EN

Гіркін раптам «накінуўся» на Сіманьян

  • 29.09.2022, 15:39

Яму прыйшоўся не даспадобы опус прапагандысткі.

Расейская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян выступіла з нечаканай заявай, якая здзівіла нават тэрарыста Ігара Гіркіна, піша «Главред».

У сваім звароце адна з рупараў Крамля заклікала расейцаў завязваць з хлуснёй.

«Хлусіць трэба сканчаць! Канчаць хлусіць трэба: на ўсіх узроўнях, усюды! Усюды ўвогуле ў нашай краіне: у банках, у міністэрствах, ваенкаматах, на заводах, у школах, ва ўніверсітэтах, у медыйных арганізацыях! Трэба спыняць хлусіць! Хлусня – яна кагосьці можа адмазаць, камусьці – падоўжыць тэрмін службы, як гаджэт які-небудзь, але хлусня заўсёды вядзе да няправільных пастановаў», – сказала Сіманьян.

Зварот прапагандысткі з іроніяй пракаментаваў расейскі тэрарыст Ігар Гіркін (Стралкоў).

«Мяркуючы з змрочнага выразу твару, Маргоша спрабавала пераканаць саму сябе... Але калі ў яе атрымаецца, то што ж будзе рабіць тады? Жыць на ашчаджэнні? Яна ж больш нічога, акрамя як хлусіць, не ўмее… Калі толькі яе будзе ўтрымліваць (расейскі прапагандыст, Антон Красоўскі – рэд) Красоўскі», – напісаў Гіркін у Telegram.

Апошнія навіны