BE RU EN

Ала Пугачова з'ехала з Расеі разам з дзецьмі

  • 29.09.2022, 15:23

Без зваротнага квітка.

Пра гэта паведамляе «Пяты канал» са спасылкай на крыніцы. Расейскую спявачку Алу Пугачову заўважылі ў маскоўскім аэрапорце «Унукава».

Паводле інфармацыі «Пятага канала», яна паляцела ў Ізраіль без зваротнага квітка.

20 верасня на спявачку паскардзіліся ў паліцыю праз яе пост, у якім яна папрасіла Мінюст РФ абвясціць яе «іншаземным агентам» – услед за мужам, комікам Максімам Галкіным.

У сваёй публікацыі яна назвала яго «сапраўдным патрыётам Расеі», які зычыць сваёй краіне «мірнага жыцця, свабоды слова» і «спынення гібелі нашых хлопцаў за ілюзорныя мэты». На артыстаў абрынуліся з крытыкай прапагандысты і чыноўнікі.

Апошнія навіны