BE RU EN

ЕЗ адрэагаваў на візіт Лукашэнкі ў самаабвешчаную Абхазію

  • 29.09.2022, 15:01

Брусэль заявіў аб парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.

ЕЗ катэгарычна асуджае візіт Лукашэнкі ў непрызнаную Абхазію і ўважае гэта за парушэнне міжнароднага права. Такую заяву зрабіў падчас брыфінгу ў Брусэлі афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы Еўразвязу Петэр Стана.

– Мы катэгарычна асуджаем візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію… Расцэньваем гэта як парушэнне суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі і парушэнне міжнароднага права, – сказаў Стана.

28 верасня 2022 года Лукашэнка прыехаў у Абхазію і сустрэўся з кіраўніком самаабвешчанай рэспублікі Асланам Бжаніяй.

Адзначым, што сепаратыстаў з Абхазіі, якія абвясцілі квазідзяржаву на тэрыторыі Грузіі, прызнаюць толькі Расея, Нікарагуа, Венесуэла, Наўру, Сірыя.

Апошнія навіны