BE RU EN

Расея перакінула знішчальнікі на аэрадром у Баранавічы

  • 29.09.2022, 14:40

У Беларусі прызямліліся шматмэтавыя Су-30СМ.

Расейскія знішчальнікі Су-30 прыбылі на беларускі аэрадром «Баранавічы». Гэтыя самалёты знаходзяцца на ўзбраенні ВКС РФ.

Пра гэта паведамляе УНІАН.

«Сёння (29 верасня – УНІАН) у паветраную прастору Беларусі ўвайшлі тры шматмэтавыя знішчальнікі Су-30СМ ВКС РФ, якія здзейснілі пасадку на аэрадроме «Баранавічы», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што апошнія пералёты расейскіх знішчальнікаў паміж РФ і Беларуссю фіксавалі яшчэ ў канцы сакавіка, калі самалёты пакідалі беларускую тэрыторыю. Астатнія на аэрадромах «Баранавічы» і «Ліда» самалёты выкарыстоўвалі для трэніроўкі новых пілотаў ВКС РФ.

Вядома, што ў кастрычніку гэтага года павінна быць пастаўка другой партыі знішчальнікаў Су-30СМ у Беларусь, але знішчальнікі маюць рэгістрацыйныя нумары RF-81772, RF-81760 і RF-81758 і знаходзяцца на ўзбраенні ВКС РФ, а не з завода.

Апошнія навіны