BE RU EN

«Проста катастрофа»: Расейскае войска асядае на ўсіх кірунках

  • 29.09.2022, 14:36

Ваенны эксперт расказаў, куды скіруюць паміраць мабілізаваных у РФ.

Расея плануе закрываць неабстралянымі і нізка матываванымі салдатамі ўсе кірункі на фронце, але гэта толькі пагоршыць стан расейскай арміі.

Ваенны эксперт, палкоўнік запасу Алег Жданаў у інтэрв'ю «Главреду» растлумачыў, што сітуацыя ў акупантаў на фронце сумная.

«На ўсіх кірунках. Там проста катастрофа – расейцы прасядаюць на ўсіх кірунках. Адзіны кірунак, дзе яны больш-менш трымаюцца, ды і тое таму, што мы там не актыўнічаем – запарожскі. На ўсіх астатніх кірунках у іх вялізныя праблемы: данецкі – трымаецца за кошт ПВКшнікаў, харкаўскі і херсонскі – прасядаюць, і УС РФ адыходзяць, у іх там проста пачнецца катастрофа, калі ўжо зараз туды не пачнуць накідваць людзей», – адзначыў эксперт.

Таксама Жданаў падкрэсліў, што мабілізацыя пазіцыі расейцаў не ўратуе.

«Гэта толькі павялічыць колькасць стратаў РФ. Украіне ж усё гэта можа згуляць на руку, таму што пагоршыць стан расейскага войска на ўсіх кірунках», – падсумаваў вайсковы эксперт.

Апошнія навіны