BE RU EN

Мабілізаваныя ў РФ напіліся і ўчынілі буйную бойку

  • 29.09.2022, 12:20

Відэа патрапіла ў сеціва.

Мабілізаваная расейская армія прадаўжае разбурацца з прычыны нізкай дысцыпліны і рэгулярнага ўжывання алкагольных напояў. У сацыяльных сетках з'явілася новае відэа відавочцаў, на якім мабілізаваныя расейцы ўчынілі бойку ў адным з пунктаў часовай дыслакацыі.

Фрагмент відэа публікуе Defense of Ukraine.

Вялікую групу мабілізаваных расейцаў размясцілі ў спартовай зале адной са школаў, дзе, ужо на традыцыю, паставілі ложкі і ссунулі спартовы інвентар убок. У зале відаць футбольныя брамы, ложкі і вялікую колькасць расейскіх мабілізаваных.

Пры гэтым той, хто здымае ўсё на камеру мабільнага тэлефона, заяўляе, што палова тых, хто знаходзіцца ў зале, б'ецца паміж сабой. Частка з іх б'ецца, частка разнімае бойку – іншыя проста назіраюць.

Апошнія навіны