BE RU EN

ГУР: Расея выправіць у Беларусь 20 тысячаў мабілізаваных

  • 29.09.2022, 12:01

Частку з іх размесцяць у цывільных дамах.

Паводле звестак Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны, у Беларусі плануюць размясціць 20 тысячаў мабілізаваных з Расеі.

Пра гэта паведаміла ў Telegram намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

Яны павінны папоўніць размешчаныя ў Беларусі падраздзяленні войска РФ да канца месяца. Паводле словаў Маляр, суадносіны дасведчаных і мабілізаваных павінны складаць адзін да пяці.

Для размяшчэння расейскіх вайскоўцаў плануюць выкарыстоўваць вайсковыя фонды і цывільныя будынкі. Адзначаецца, што пад гэтыя патрэбы таксама перадаюць склады, ангары і памяшканні кінутых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Маляр заявіла, што расейцы пасля павелічэння штата будуць выкарыстоўваць ваенную тэхніку са складоў у Беларусі і знятую з захоўвання ў РФ. Акрамя таго, Расея плануе для перавозкі вайскоўцаў мабілізаваць цывільныя грузавыя і легкавыя аўтамабілі.

Паводле звестак ГУР, улады Беларусі далі ўказанне сілавікам садзейнічаць мабілізацыі расейцаў, якія нядаўна прыбылі на тэрыторыю краіны.

Апошнія навіны