BE RU EN

Наступ на Херсон: Байцы УСУ паказалі захопленыя пазіцыі войска РФ

  • 29.09.2022, 11:58

Украінскія ваяры знайшлі цікавыя трафеі і пабудаваныя дзіўным чынам хованкі.

Байцы Сілаў абароны Украіны прадаўжаюць наступ на Херсонскім кірунку. Адзін з байцоў надумаў паказаць захопленыя пазіцыі расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведамляе Страткам УСУ.

Баец Узброеных сілаў Украіны паказаў захопленыя пазіцыі расейскіх акупантаў у Херсонскай вобласці. Украінскія байцы знайшлі сабе трафейныя боепрыпасы і скрадзеную расейцамі ваенную форму арміі Украіны.

Цікава тое, што акупанты паставілі на сваіх пазіцыях бетонныя хованкі, але нават гэта зрабілі няправільна – яны глядзяць у бок часова акупаванай тэрыторыі, а не пазіцый УСУ.

Апошнія навіны