BE RU EN

Тэрарыст Гіркін папярэдзіў Пуціна

  • 29.09.2022, 11:46

Былы верхавод баевікоў «ДНР» спалохаўся новага ўзроўню вайны.

Былы верхавод баевікоў так званай «ДНР» Ігар Стралкоў-Гіркін выступіў супраць ядзернага ўдару Расеі па Украіне. У гэтым кантэксце ён перасцярог Крэмль ад выкарыстання такой зброі, паведамляе obozrevatel.com.

На ягоную думку, у выпадку нанясення ядзернага ўдару па Украіне будзе неадкладны адказ Кіева. Адпаведны відэазварот Гіркіна з'явіўся ў сацыяльных сетках.

Сярод іншага, паводле словаў тэрарыста, ядзерную зброю перададуць Украіне і праз тры месяцы яна ўдарыць у адказ па тэрыторыі Расеі.

«Ужыўшы ядзерную зброю, мы адкрыем скрыню Пандоры. І супраць нас зараз жа Украіне перададуць ядзерную зброю, і яна супраць нас яе ўжыве. Вось убачыце, калі такое адбудзецца, адказваю. Варта нам ужыць ядзерную тактычную зброю – праз тры месяцы яе ўжо ўжывуць па нас, калі не раней», – сказаў Гіркін.

Нагадаем, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у апошнім звароце прыгразіў ядзерным ударам, сказаўшы, што ў РФ таксама ёсць зброя масавай паразы.

«У выпадку пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці Расеі мы выкарыстаем усе метады, у тым ліку ядзерную зброю. Гэта не блеф», – сказаў дыктатар.

Пасля гэтага міністр замежных справаў краіны-агрэсаркі РФ Сяргей Лаўроў таксама пагражаў ядзернай зброяй. Ён расказаў, у якім выпадку Расея можа пайсці на яе ўжыванне, спасылаючыся на дактрыну ядзернай бяспекі.

Апошнія навіны