BE RU EN

У Менску затрымалі ўладальніка бара «Білі Бонс»

  • 29.09.2022, 11:11

Пра арышт бізнэсмэна стала вядома сёння.

У Менску затрымалі ўладальніка бара «Білі Бонс». Пра гэта паведамілі 29 верасня набліжаныя да сілавікоў тэлеграм-каналы.

У «пакаянным» відэа затрыманы расказаў, што ў жніўні 2020 года ў ягонай установе «збіраліся радыкальна настроеныя грамадзяне». Ён таксама расказаў, што рабіў рэпост матэрыялаў, прызнаных беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі.

У набліжаных да ГУБАЗіКа тэлеграм-каналах паведамілі, што на ўладальніка бара выйшлі падчас «адпрацоўкі чата “Новая Баравая”».

Апошнія навіны