BE RU EN

Канада заклікала сваіх хакеістаў пакінуць Беларусь і Расею

  • 29.09.2022, 9:34

Зварот накіраваны да 44 спартоўцаў.

Міністэрства замежных справаў Канады 28 верасня заклікала канадскіх хакеістаў, якія выступаюць у расейскіх і беларускіх клубах Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) пакінуць тэрыторыю гэтых краінаў.

Пра гэта гаворыцца ў лісце прэс-сакратара міністра замежных справаў Канады Адрыяна Бланшара, апублікаваным выданнем The Canadian Press у закрытай стужцы і працытаваным TSN.

«Вайна прэзідэнта [Расеі Уладзіміра] Пуціна ва Украіне – гэта вайна са свабодай, дэмакратыяй і правамі ўкраінцаў і ўсіх людзей за тое, каб вызначаць сваю будучыню. Мы, канадцы, шануем гэтыя каштоўнасці. Спартоўцы, якія пастанавілі гуляць і супрацоўнічаць з Расеяй і Беларуссю, павінны тлумачыць свае пастановы публіцы», – адзначаецца ў лісце.

Як адзначаюць журналісты, 44 канадскія гульцы гуляюць за клубы на тэрыторыі Расеі і Беларусі, яшчэ чацвёра – у Казахстане.

Канада яшчэ ў сакавіку рэкамендавала сваім грамадзянам унікаць паездак у Расею і Беларусь.

Апошнія навіны