BE RU EN

У адным з раёнаў Мелітопаля прагрымеў магутны выбух

  • 29.09.2022, 9:13

СМІ паведамілі пра падрыў аўто калабаранткі.

У чацвер, 29 верасня, у часова акупаваным Мелітопалі прагрымеў выбух каля прамыслова-эканамічнага каледжа.

Пра гэта паведамляе мэр Мелітопаля Іван Фёдараў у Telegram.

«Гучны выбух у жылым раёне Мелітопаля, каля прамыслова-эканамічнага каледжа», – напісаў ён.

Паводле папярэдніх звестак, узарваўся легкавы аўтамабіль.

«Падрабязнасці ўдакладняем», – дадаў Фёдараў.

Паводле звестак мясцовага выдання «РІА Мелітопаль», у будынку каледжа засядае кіраўніца «дэпартамента адукацыі» Алена Шапурава. Цяпер падыходы да будынка каледжа ачэпленыя «паліцыянтамі».

Выданне паведамляе, што прадстаўнікі Сілаў супраціву падарвалі чырвоны «Ланос», у якім ездзіць Шапурава. Калабарантка жывая.

Пры гэтым выбух таксама адбыўся ў Канстанцінаўцы.

Апошнія навіны