BE RU EN

Times: Расея таемна атакавала «Паўночныя струмені» падводным дронам-камікадзэ

  • 29.09.2022, 9:02

Беспілотнікі маглі быць запушчаныя з невялікага плаўсродку.

Выцечка газу на трубаправодах "Паўночны струмень – 1" і "Паўночны струмень – 2" магла быць спланаванай дыверсіяй з боку Расейскай Федэрацыі.

Паводле адной з версій, расейскі бок атакаваў згаданыя газаправоды пры дапамозе дрона-камікадзэ, піша The Times.

Аналітыкі мяркуюць, што магутнасць выбухаў, якія прывялі да пашкоджання сталёвых і бетонных трубаправодаў, параўнальная з нязначным землятрусам.

На думку крыніцаў у Мінабароны Вялікай Брытаніі, для ажыццяўлення дыверсіі Масква магла задзейнічаць падводныя беспілотнікі-камікадзэ, якія былі дастаўленыя ў пэўныя месцы на трубаправодах.

Эксперты не выключаюць, што дроны маглі быць запушчаныя з невялікага плаўсродку, напрыклад рыбалоўнай лодкі, некалькі месяцаў таму, ці ж іх запусцілі пры дапамозе крыніцы шуму вызначанай частаты.

Б'ёрн Лунд з сейсмавыведнай сеткі Швэцыі, ацэньваючы магутнасць выбухаў на трубаправодах, адзначае, што расейцам магло спатрэбіцца блізу 100 кг трацілу або дынаміту.

У сваю чаргу выданне Bild сцвярджае, што газаправоды былі ўзарваныя пры дапамозе "падводнага спецпадраздзялення ГРУ РФ". Аналітыкі адзначаюць, што дыверсія магла спатрэбіцца Крамлю, каб пакінуць Еўропу без газу напярэдадні зімы і такім чынам пакараць яе за падтрымку Украіны ў расейска-ўкраінскай вайне.

Апошнія навіны