BE RU EN

Грузія афіцыйна абвінаваціла Лукашэнку ў парушэнні дзяржаўнай мяжы краіны

  • 29.09.2022, 8:56

Апублікаваная спецыяльная заява МЗС.

Нелегітымны дыктатар Лукашэнка пабываў у Абхазіі (частцы Грузіі, якая акупаваная Расеяй).

Міністэрства замежных справаў Грузіі ў сувязі з паездкай Лукашэнкі ў Абхазію выклікала беларускага амбасадара Анатоля Ліса, паведаміла 29 верасня ў Facebook прэс-служба грузінскага МЗС.

У паведамленні падкрэсліваецца, што «грузінскі бок выказаў крайнюю занепакоенасць у сувязі з візітам Лукашэнкі ў Абхазію і запытаў дадатковыя тлумачэнні ў беларускага боку», – адзначаецца ў паведамленні.

У асобнай заяве МЗС Грузіі асудзіў «парушэнне дзяржаўнай мяжы Аляксандрам Лукашэнкам сваім так званым візітам у акупаваны Абхазскі рэгіён, што груба парушае асноўныя прынцыпы і нормы міжнароднага права».

«Заклікаем беларускі бок паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць суверэннай дзяржавы ў межах яе міжнародна прызнаных межаў і не чыніць дзеянняў, якія супярэчаць асноватворным прынцыпам міжнароднага права», – падкрэсліваецца ў заяве грузінскай дыпламатычнай установы.

Апошнія навіны