BE RU EN

Падрыхтоўка нападу з Беларусі: Агучаны план Крамля

  • 29.09.2022, 8:23

Беларускія чыгуначнікі рыхтуюць інфраструктуру пад прыём вялікай колькасці эшалонаў.

Краіна-агрэсарка Расея можа пачаць перакідку мабілізаваных у Беларусь і там паспрабаваць сфармаваць наступальную групоўку для паўторнага заходу ва Украіну, паведаміў у YouTube ваенны эксперт Алег Жданаў.

«Цалкам магчыма, што Расейская Федэрацыя, спадзеючыся набраць да канца года 500 тысячаў мабілізаваных, хоча разгарнуць групоўку войскаў у Беларусі. Адзінае пытанне – чым яны яе будуць узбройваць, таму што ў Беларусі наўрад ці хопіць на такую групоўку нават тэхнікі доўгага захоўвання. А тэхніку з вайсковых частак Лукашэнку не аддасць ні пры якіх абставінах, гэта ягоная бяспека», – заявіў ён.

«Так што я не выключаю, што Расея можа пачаць перакідку мабілізаваных у Беларусь і там паспрабаваць сфармаваць наступальную групоўку для паўторнага заходу ва Украіну. Наколькі гэта будзе паспяхова і наколькі гэта атрымаецца ў Расейскай Федэрацыі – паглядзім. Але пакуль сітуацыя такая, што беларускія чыгуначнікі рыхтуюць інфраструктуру пад прыём вялікай колькасці грузавых эшалонаў», – дадаў эксперт.

Апошнія навіны