BE RU EN

Байцы УСУ трапнымі ўдарамі знішчылі два расейскія штурмавікі Су-25 у Данецкай вобласці

  • 28.09.2022, 21:19

Відэафакт.

Украінскія ваякі ўходалі ў Данецкай вобласці два варожыя вайсковыя самалёты Су-25. Падзенне самалётаў на акупаваныя тэрыторыі ўжо пацверджанае. Пра гэта расказалі ў 93-й брыгадзе Халодны Яр.

У прэсавай службе брыгады расказалі аб тым, што ў Данецкай вобласці іхнія падраздзяленні СПА нанеслі зруйнавальныя ўдары па расейскіх штурмавіках Су-25.

- Дакладнымі стрэламі ўчора і пазаўчора нашы байцы змаглі пацэліць у два самалёты-

"Гракі". Падзенне на акупаваную тэрыторыю было пацверджанае візуальна, а таксама ў перахопе размоў расейскіх ваеўнікоў, - адзначылі ў брыгадзе УСУ.

Апошнія навіны