BE RU EN

Беларус спрабаваў правезці ў шкарпэтках у Польшчу $60 тысяч

  • 28.09.2022, 20:50

Яго затрымалі на памежным пераходзе Баброўніках.

Польскія інспектары затрымалі некалькіх беларусаў на памежным пераходзе Баброўніках. Яны пры сабе мелі ніштаватыя сумы гатовых грошай.

Пасля надгляду ў аднаго з мужчын у багажы са шкарпэткамі знайшлі 60 тысяч даляраў і 5 тысяч еўраў, а ў другога - 31 тысячу даляраў і 50 тысяч еўраў. Аб гэтым піша «АўтаГродна».

Абодва мужчыны - грамадзяне Беларусі. За незаконны перавоз цераз мяжу вялікай сумы замежнай валюты беларусаў аштрафавалі. Адзін з іх атрымаў штраф 1600 даляраў, другі - 3 тысячы даляраў.

Ліміты недэклараванага правозу грошай у краіны ЕЗ

Польшча яшчэ раз нагадвае, што чалавек, які перавозіць больш за 10 тысяч еўраў (альбо эквівалент гэтай сумы ў іншай валюце) пры ўездзе або выездзе з ЕЗ павінен паведаміць аб гэтых сродках мытнікам.

Выходзіць, першы ягамосць перасягнуў гэты парог на 55 тысяч еўраў, а другі - на 70 тысяч еўраў.

Апошнія навіны