BE RU EN

«У мяне паніка, пяць HIMARS прыляцела»

  • 28.09.2022, 20:16

Як расейскае вайсковае камандаванне кідае сваіх жаўнераў.

Расейскае вайсковае камандаванне кінула сваіх жаўнераў і сказала ім самім клапаціцца аб адступленні ў выпадку наступу ўкраінскіх абаронцаў. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на перахоп размовы расейцаў, апублікаваны Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.

Украінская выведка апублікавала перахоп размовы вайскоўца так званай «ДНР» са сваёй жонкай. Яна расказала, што не можа звязацца з іхнім сынам, інфармацыю атрымлівае ад маці іншага расейскага вайскоўца.

Яна расказала, што іхніх дзяцей-захопнікаў кінула расейскае камандаванне і сказала: "Калі нейкі наступ або адступленне, упраўляйцеся, як хочаце, вы нам ні халеры не патрэбныя".

Далей жанчына, відаць, зачытала паведамленне сына сваёй знаёмцы, які апісвае поспехі УСУ: «У мяне пачалася паніка, трасе ўсяго... сёння нас адперылі з HIMARS - пяць HIMARS прыляцела на «Блачок», Фільтравальную (раёны Енакіева - рэдакцыя)».

Апошнія навіны