BE RU EN

Жазэп Барэль: Пуцін прадаўжае пройгрышную стратэгію

  • 28.09.2022, 17:40

ЖАЗЭП БАРЭЛЬ Еўразвяз узмоцніць санкцыі супраць крамлёўскага рэжыму.

Сёння Еўракамісія вынесе на разгляд Еўрапейскага Звязу новы пакет санкцый супраць Расеі за агрэсію ва Украіне. Як піша liga.net, пра гэта паведаміў у Twitter вярхоўны прадстаўнік ЕЗ Жазэп Барэль.

«Сёння мы прапануем дадатковыя абмежавальныя меры супраць тых, хто падтрымлівае, садзейнічае або атрымлівае выгаду ад уварвання ва Украіну», – напісаў Барэль.

Ён таксама адзначыў, што «Пуцін падвойвае стаўку на правальную стратэгію. ЕЗ прытрымліваецца прынятага курса. Нашая стратэгія працуе, і нашыя санкцыі даюць пераканаўчы эфект».

Барэль і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявілі на супольным брыфінгу аб унясенні на разгляд ЕЗ восьмага пакета «хваравітых» санкцый супраць Расеі ў сувязі з чарговым вітком эскалацыі расейскага ўварвання ва Украіну і правядзеннем акупантамі псеўдарэферэндумаў на часова захопленых імі тэрыторыямі.

Апошнія навіны