BE RU EN

Украінская выведка: Расея забрала з Крыма частку персаналу і авіяцыі

  • 28.09.2022, 17:10

Гэта адбылося пасля серыі выбухаў на паўвостраве.

Расея забрала частку вайскоўцаў і авіяцыі з часова акупаванага Крыма пасля выбухаў, якія там адбыліся. Пра гэта паведаміў Крым.Реалии прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Вадзім Скібіцкі.

Незадзейнічаны дапаможны персанал перадыслакавалі са штаба Чарнаморскага флоту РФ у Крыме ў Новарасейск, кажа Скібіцкі.

Увогуле групоўка ў Крыме не змянілася, зазначае прадстаўнік выведкі. Але РФ перадыслакавала яе авіяцыю - разгрупавала яе на аэрадромах на расейскай тэрыторыі.

«Мы не выключаем, што асобныя баявыя караблі, караблі паставак будуць перамешчаныя з Севастопаля таксама ў Новарасейск. Каб пазбегнуць удараў», - дадаў ён.

Акупанты ў Крыме таксама сталі больш сур'ёзна ставіцца да такіх паняццяў як «паветраная пагроза» і «тэрарыстычная пагроза», кажа Скібіцкі. Яны ўвесь час адпрацоўваюць гэтыя пытанні на вучэннях. Акрамя таго, на паўвостраў перакінулі дадатковыя сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны.

Са слоў Скібіцкага, РФ працягвае перамяшчаць праз Крым вайсковую тэхніку, боепрыпасы і асабовы склад. Для гэтага акупанты выкарыстоўваюць Керчанскі мост, ахову якога ўзмацнілі спачатку поўнамаштабнай вайны сродкамі СПА і асаблівым контрвыведніцкім рэжымам.

Апошнія навіны