BE RU EN

У Санкт-Пецярбургу за ўхіленне ад службы ў войску затрымалі беларуса

  • 28.09.2022, 14:53

Затрыманне адбылося ў Адміралцейскім раёне.

Расейская паліцыя затрымала ў Санкт-Пецярбургу 20-гадовага грамадзяніна Беларусі - на радзіме ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук за ўхіленне ад службы ў войску, паведамляе Neva.Today са спасылкай на свае крыніцы.

Як стала вядома выданню, маладзёна затрымалі раніцай у аўторак, 27 верасня, у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбургу.

У Беларусі ён абвінавачваецца паводле ч.1 арт.435 КК Беларусі (Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу) — паводле гэтага артыкула можа пагражаць да двух гадоў пазбаўлення волі. У расейскай паліцыі выказалі здагадку, што хлопец наўмысна з'ехаў з краіны, каб пазбегнуць тэрміновай службы ў войску.

Беларускія ўлады ўжо праінфармаваныя аб затрыманні маладзёна, найбліжэйшым часам яго адправяць на радзіму.

Апошнія навіны