BE RU EN

СМІ: Лукашэнка з неафіцыйным візітам прыехаў у самаабвешчаную Абхазію

  • 28.09.2022, 14:33

У сацсетках публікуюць відэакадры картэжу беларускага дыктатара.

Паводле інфармацыі крыніцы «Эхо Кавказа», самаабвешчаную рэспубліку Абхазію з неафіцыйным візітам наведвае Лукашэнка.

У сацсетках публікуюць відэакадры картэжу, які перамяшчаецца па Абхазіі ў суправаджэнні машын дарожна-патрульнай службы.

Telegram-канал АМРА-life піша, што «картэж з Лукашэнкам ужо праехаў Гагру». D News Abkhazia мяркуе, што «сустрэча госця пройдзе ў Піцундзе».

Адзначым, што сепаратыстаў з Абхазіі, якія абвясцілі квазідзяржаву на тэрыторыі Грузіі, прызнаюць толькі Расея, Нікарагуа, Венесуэла, Науру, Сірыя.

Апошнія навіны