BE RU EN

Выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень

  • 28.09.2022, 12:04

Свой тэрмін жыхар Маладзечна адбыў.

На волю выйшаў палітвязень Павал Бераснёў, пішуць праваабаронцы. Бераснёў – жыхар Маладзечна. Яго затрымалі ў красавіку 2021 года і абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Пацярпелым выступаў кіраўнік мясцовага РАУС Вадзім Прыгара. Ён патрабаваў пакараць крыўдзіцеля турмой, але суд пастанавіў адправіць Бераснёва на «хімію», тэрмін – 1,5 гады. Свой тэрмін жыхар Маладзечна адбыў. Вызваліўся ў панядзелак.

Паводле звестак на 28 верасня ў Беларусі застаецца 1338 чалавек, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Апошнія навіны